• ScanPapyrus дапаможа вам хутка і з мінімальнымі намаганнямі адсканаваць любы папяровы дакумент, кнігу, кіраўніцтва або часопіс!

  • Пакетнае сканаванне робіць працэс пераводу папяровых дакументаў у электронную форму хуткім і эфектыўным

  • ScanPapyrus аўтаматычна паляпшае якасць сканаваных старонак

Сканаванне старонак у файлы

ScanPapyrus распрацаваны для сканавання папяровых дакументаў, кніг, часопісаў
і захавання іх у файлы PDF, DjVu, TIFF, JPEG, PNG, BMP.


ПАКЕТНАЕ СКАНАВАННЕ

ScanPapyrus можа пачынаць сканаваць кожную старонку праз азначаны інтэрвал часу. За гэты час вы можаце перагарнуць старонку кнігі або пакласці іншы дакумент у сканер.


СКАНАВАННЕ КНІГ

ScanPapyrus выкарыстоўвае інтэлектуальны алгарытм раздзялення развароту кнігі на дзве старонкі.


РАЗУМНАЯ АПРАЦОЎКА

ScanPapyrus можа аўтаматычна карэктаваць атрыманы відарыс шляхам павелічэння рэзкасці, выпраўлення перакосу старонак, узмацнення белага фона, абрэзкі відарыса і выдалення палосак, якія з'яўляюцца ў выніку не шчыльна зачыненай вечкі сканера.


ІМПАРТ З PDF

ScanPapyrus можа адкрываць любыя файлы PDF або DjVu і пераўтвараць іх у відарысы. Вы можаце змяняць і захоўваць іх у файле PDF.

Якія перавагі мае ScanPapyrus?

Пакетнае сканаванне

Скануйце старонкі не адыходзячы ад сканера! У тым выпадку, калі вам неабходна адсканаваць 10, 20 або 100 старонак дакумента або кнігі ScanPapyrus дапаможа вам у гэтым. Вам неабходна толькі прызначыць інтэрвал часу паміж сканаваннем старонак дакумента. За гэты час вы можаце замяніць старонку ў сканеры і праграма аўтаматычна пачне сканаваць яе. Такім чынам вы будзеце працаваць толькі са сканерам, што дазволіць выканаць працу хутчэй.

Даведацца больш

Сканаванне кніг

Стварайце высокаякасныя электронныя кнігі ў два разы хутчэй! Больш няма неабходнасці сканаваць кожную старонку кнігі асобна. Цяпер вы можаце адсканаваць разварот кнігі і ScanPapyrus аўтаматычна раздзеліць відарыс на дзве старонкі! Такім чынам, вы атрымліваеце дзве старонкі файла PDF або DjVu за адно сканаванне!

Даведацца больш

Разумная апрацоўка відарысаў

Разумная аўтаматычная апрацоўка відарысаў паляпшае якасць і хуткасць сканавання. Вам больш не трэба хвалявацца за перакос старонак падчас сканавання. ScanPapyrus выправіць старонкі аўтаматычна. У выпадку, калі вы забудзецеся зачыніць вечка сканера, ScanPapyrus выдаліць чорныя палоскі па краях дакумента. Больш за тое, праграма павялічыць рэзкасць, палепшыць кантраст, абрэжа непатрэбныя палі і ўзмацніць белы фон.

Імпарт з фарматаў PDF або DjVu

Вам неабходна змяніць існуючы файл PDF або DjVu? Дадаць, выдаліць, адрэдагаваць, палепшыць якасць або змяніць парадак старонак у файле? ScanPapyrus дазваляе рабіць усё гэта. Проста адкрыйце файл PDF, пераўтварыце старонкі ў відарысы, зрабіце неабходную аперацыю і стварыце новы файл PDF.

Дадатковыя параметры сканавання

Аўтаматычны выбар крыніцы паперы для сканераў абсталяваных аўтападатчыкам паперы (ADF). Калі ў падатчык устаўленая папера, то ScanPapyrus пачне сканаванне з падатчыка ў адваротным выпадку сканаванне пачнецца з планшэта сканера (шкла).
Таксама падтрымліваецца двухбаковае сканаванне, выпраўленне перакосу старонак, абрэзка непатрэбных палёў, паляпшэнне кантрасту і яркасці.

Разнастайныя выходныя фарматы

ScanPapyrus дазваляе вам захоўваць файлы ў наступных фарматах: PDF, DjVu, TIFF, JPEG, PNG або BMP. Падтрымліваецца імпарт і экспарт шматстаронкавых файлаў TIFF.
Большасць параметраў даступныя толькі пры экспарце ў PDF: аўтаматычнае вызначэнне арыентацыі старонкі, гнуткае маштабаванне і пазіцыянаванне, падлік дакументаў, абарона паролем і іншае.

Сцісканне файлаў PDF да вызначанага памеру

Некаторыя сеціўныя сэрвісы, такія як, банкі або падатковая служба прызначаюць максімальны памер для кожнага файла PDF. ScanPapyrus дазваляе сціснуць дакумент PDF да вызначанага памеру. Падчас экспарту сканаваных старонак, проста азначце пажаданы памер файла, напрыклад 2 Мб і праграма сцісне кожную старонку так, што выходны файл будзе не больш за вызначаны памер.
ScanPapyrus можа сціскаць існуючыя дакументы PDF. Для гэтага адкрыйце неабходныя дакументы і захавайце іх з параметрам PDF са сціскам.

Шматмоўны інтэрфейс

Інтэрфейс ScanPapyrus падтрымлівае наступныя мовы: англійская, нямецкая, французская, італьянская, дацкая, іспанская, партугальская, фінская, польская, чэшская, славенская, руская, беларуская, венгерская, армянская, кітайская, турэцкая і арабская.

Бясплатны выпрабавальны перыяд!

Вы можаце бясплатна карыстацца ScanPapyrus на працягу 30 дзён.


СКАНЕРЫ

ScanPapyrus падтрымлівае ўсе тыпы планшэтных сканераў і шматфункцыянальных прыладаў: Kyocera, Epson, Canon, Hewlett-Packard, Brother, Samsung, Xerox, and Mustek.
Спіс пратэставаных сканераў


WINDOWS ®

ScanPapyrus працуе ў аперацыйных сістэмах Windows Vista, 7, 8/8.1, 10.
Падтрымліваецца 32-бітная і 64-бітная архітэктура Windows.


БЯСПЕКА

ScanPapyrus не ўсталёўвае дадатковыя панэлі прыладаў на ваш камп'ютар, не змяняе галоўную старонку вашага браўзера і не выконвае іншыя непажаданыя аперацыі. Праграма пратэставаная сэрвісам virustotal.com, які таксама сцвярджае, што ў праграме адсутнічаюць вірусы або шкодны код.


УСТАЛЯВАННЕ

ScanPapyrus мае стандартны інсталятар і яго ўсталяванне нічым не адрозніваецца ад большасці праграм пад Windows.
Кіраўніцтва па ўсталяванні

Нязначная цана за вялікія магчымасці!

Фізічныя асобы

14,92 бел. руб.

  • Уключае ПДВ
  • Фізічныя асобы
  • Не прызначаная для камерцыйнага выкарыстання
  • Ліцэнзія разлічаная на аднаго карыстальніка. Вы можаце ўсталяваць праграму на ўсе вашы камп'ютары з той умовай, што толькі вы і вашы члены сям'і будуць карыстацца ёй.

Юрыдычныя асобы

45,32 бел. руб.

  • Уключае ПДВ
  • Неабмежаваная колькасць карыстальнікаў
  • Можа выкарыстоўвацца ў камерцыйных мэтах
  • Падыходзіць для кампаній і офісаў.
    Любы працаўнік кампаніі можа выкарыстоўваць праграму на сваім камп'ютары ў межах свайго працоўнага месца.

Пытанні, якія датычацца рэгістрацыі


АПЛАТА

ScanPapyrus у Беларусі можна набыць у краме AllSoft.by праз электронную плацёжную сістэму АРІП, WebPay (Visa, MasterCard), iPay (Velcom, MTS, Life :)), WebMoney (WMB).


ДАСТАЎКА

Дастаўка ліцэнзійнага ключа ажыццяўляецца ў электронным выглядзе на ваш адрас электроннай пошты. Пасля вашай поўнай аплаты, ключ будзе дастаўлены на працягу некалькіх хвілін.


ДЗЕЯННЕ ЛІЦЭНЗІІ

Ліцэнзія на праграму не мае абмежаванняў па часе. Ліцэнзійны ключ будзе дзейнічаць для ўсіх будучых версій праграмы.


ТЭХНІЧНАЯ ПАДТРЫМКА

Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі праз электронную пошту, Skype або па тэлефоне. Больш за тое, мы аказваем падтрымку праз аддаленае кіраванне з дапамогай праграмы TeamViewer.

Нашы кліенты

ЯНАО
Управление делами Правительства ЯНАО
МФЦ
ГБУ КО «МФЦ», Калужская область, Краснодарский край, Калининград
Больница
Областное государственное автономное учреждение здравоохранения «Стрежевская городская больница»
МедСил
ЗАО "МедСил", Мытищи
МЧС
ФКУ «Центр Управления Кризисными Ситуациями ДВРЦ МЧС России», Хабаровск
БАСК
ОАО «Страховая Компания БАСК», Кемеровская область
Рига
Baltic Shipping Services, Riga
Техноавиа
ПВ ООО "Фирма "Техноавиа", Москва
Жизнь
ООО Медицинский центр «Жизнь», Барнаул
УДОЛ
СП ЗАО "УДОЛ", Ижевск
МРК-С
ООО "МРК-С", Самара
Глобами
ООО "Глобами", Новосибирск
Заинское
ОАО «Заинское ХПП», Татарстан
Донаэродорстрой
АО Донаэродорстрой, Семикаракорск
Трансмост
ОАО "Трансмост", Санкт-Петербург
Гидромеханизация
ОАО "Гидромеханизация", Новочебоксарск
КАДАСТР
ООО «КАДАСТР», Курганская область